Нам ніколі замнога не было на дваіх
І кахання зямнога, і трывог незямных
Г. Бураўкін
У гарадской бібліятэцы №6 арганізавана кніжная выстава “У храме зямнога кахання”. На выставе прадстаўлены зборнікі з серыі “Вера. Надзея. Любоў.” Аўтары апавяданняў і аповесцей – пісьменнікі розных пакаленняў і рознага светапогляду – ствараюць маштабную карціну людскіх узаемаадносін, дзе ў першую чаргу цэняцца шчырыя пачуцці. Галоўная тэма кніг серыі “Вера. Надзея. Любоў.” – каханне, пачуцце, што хвалюе сэрца, высакародзіць душу, робіць жыццё радасным і светлым, ці прыносіць трывогі і пакуты…
Выства будзе дзейнічаць да 10 сакавіка.
2020-02-13