Sidebar

30
Пн, март

«Чароўны голас эпохі Адраджэння»

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

«Праўда заўсёды ў глыбінях…»

У гарадской бібліятэцы №6 арганізавана кніжная выстава «Чароўны голас эпохі Адраджэння» да 550 годдзя з дня нараджэння М. Гусоўскага.

Мікола Гусоўскі – наш славуты зямляк, прадстаўнік эпохі Адраджэння,  сучаснік Ф. Скарыны. Яго творчась невычэрпная крыніца гарачай любові да роднаг краю. Яго творчасць – «гэта нашы вочы ў мінулае». У 1522 г. далёка ад Радзімы, у Рыме, Мікола Гусоўскі стварыў шэдэўр славянскай культуры – “Песня пра зубра”. Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту, паэма стала песняй яго сэрца, высокапатрыятычным гімнам Бацькашчыне, паэмай жыцця зямлі “ пад зоркай Палярнай”. Паэма напісана на лацінскай мове. Лацінская мова ў той час яднала ўсю адукаваную Еўропу, дзе яна была моваю рэлігіі, школы, навукі і літаратуры. Вось чаму М. Гусоўскі, які хацеў уславіць веліч і магутнасць Айчыны перад усім светам, склаў сваю паэму на лацінскай мове. На беларускай мове паэма з’явілася параўнальна нядаўна – у другой палове 60-гадоў XX ст. у перакладзе Язэпа Семяжона, які зроблены з экзэмпляра, што знаходзіцца ў фондзе рэдкіх выданняў бібліятэкі імя М.Я. Салтыкова - Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу.
На выставе прадстаўлены матэрыялы аб жыццёвай і творчай дзейнасці Міколы Гусоўскага.
Выстава будзе дзейнічаць да 16 красавіка.

2020-03-19