Sidebar

25
Пн, мая

Уладзіміру Ліпскаму – 80

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі запрашае ўсіх жадаючых наведаць кніжную выставу “Уладзіміру Ліпскаму – 80”, якая прысвечана юбілею знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага.

Уладзімір Ліпскі – беларускі пісьменнік, празаік, дакументаліст, публіцыст, перакладчык, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Нарадзіўся 6 мая 1940 г., у маленькай вёсачцы Шоўкавічы, што на Палессі, у Гомельскай вобласці, Рэчыцкім раёне. Пачаў пісаць з пятага класа. Першыя апавяданні былі надрукаваны ў “Вясёлцы” (1967). Аўтар звыш 60 кніг. Сярод іх: “Крутые вёрсты”, “Раны”, “Апавяданне жывых”, “Невядомы”, “Падкідыш”, “Праўдзівы аповед пра мой і твой радавод”, “Вясёлая азбука” і інш. Старшыня журы Усебеларускіх фестываляў народнага гумару ў Аўцюках. За справы міласэрнасці адзначаны Міжнароднай прэміяй імя Альберта Швейцара і ордэнам Святога Дзімітрыя.

На выставе прадстаўлены наступныя кнігі пісьменніка: “Сакрэты колераў вясёлкі”, “Сонца пад галавой”, “Свіцязянская русалка”, “Каралева белых прынцэс”, “Як Бог стварыў свет”, “Наша Маша”, “Прыгоды Нуліка”, “Азбука жыцця”, “Усе мы радня”.

Кнігу “Сонца над галавой” У. Ліпскага можна смела назваць  педагагічнай паэмай. Яна для ўсіх: хто шлюбуецца, хто ўжо мае Дзіця, хто жадае навучыцца разумець і бачыць немаўля, хто імкнецца займець вернага сябра, хто хоча праверыць сябе, як настаўніка, хто не шкадуе сутак на выхаванне спадчынніка, хто хоча адчуць у Дзіцяці Божага Пасланніка.

Кніга “Свіцязянская русалка” для дзяцей пра раёны Гродзенскай вобласці, іх непаўторныя краявіды і гістарычнае мінулае, іх вядомыя помнікі і знакамітых людзей. Старонкі кнігі - гэта сустрэча з Бераставіцай і Навагрудкам, Ашмянамі і Смаргонню, Слонімам і Зэльвай, Лідай і Карэлічамі, са старажытнымі гарадамі і іх ваколіцамі. У кнізе аўтар нагадвае юнаму чытачу важную ісціну: трэба быць уважлівым да памяці сваёй Айчыны.

Аповесць “Прыгоды Нуліка” прызначана для юных чытачоў, іх бацькоў, настаўнікаў, выхавальнікаў, усіх тых, хто рыхтуе нашых дзяцей у вялікі свет жыцця. Па выніках ІІ Рэспубліканскага конкурсу на лепшую кнігу года аповесць атрымала Першае месца ў намінацыі “Дзіцячая літаратура”.

Выстава дзейнічае з 1 красавіка па 10 мая 2020 г.

2020-04-01