Sidebar

06
Пн, июль

«Гісторыя Радзімы вачыма пісьменніцы»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Беларусь! Душы маей калыска!
Возера лілейнага святла.
Да сваей загубы гэтак блізка
ты яшчэ ніколі не была.
Л.Рублеўская

(да 55 годдзя Людмілы Рублеўскай)
На абанеменце гарадской бібліятэцы №6 пачала дейнічаць кніжная выстава прысвечаная юбілею знакамітай беларускай пісьменніцы – Людмілы Рублеускай.

Людміла Іванаўна Рублеўская нарадзілася ў 1965 годзе ў горадзе Мінску. Празаік, паэт, крытык. Свой першы верш яна надрукавала ў 18 гадоў у газеце «Знамя юности». Аўтар зборнікаў «Крокі па старых лесвіцах (паэзія 1990 г), кнігі прозы «Старасвецкія міфы горада “Б”», аповесцяў «Пярсчёнак апошняга імператара», «Сэрца мармуровага анёла», серыі раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча» і інш. Прозе Л. Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спробы сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. Героі Л.Рублеўскай вырашаюць адвечную праблему выбара паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю.
На выставе прадтаўлены матэрыялы аб жыццёвай і творчай дзейнасці Л.Рублеўскай. В ыстава будзе дзейнічаць да 15 ліпеня.

2020-06-26