Sidebar

20
Вт, окт

“Беларуская палічка”

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

З 1 верасня па 31 кастрычніка ў дзіцячым аддзеле Цэнтральнай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева працуе выстава “Беларуская палічка”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, крытыка, перакладчыка, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі Анатоля Канстанцінавіча Клышкі.

Пяру пісьменніка належыць шэраг літаратурна-крытычных прац, прысвечаных творчасці М. Багдановіча, М. Танка, П. Панчанкі, Р. Барадуліна і інш.
Буквар Анатоля Канстанцінавіча атрымаў высокую ацэнку ў нашай краіне і за яе межамі.
Акрамя таго Анатоль Клышка склаў для дзяцей беларускія чытанкі “Верасок” і “Чабарок”, выдаў кнігі: “У лясах Белавежы”, “Самая лепшая хатка”, “Вярэнька загадак”.
Кніга А.К. Клышкі “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга” – уклад аўтара ў скарбніцу скарыніяны. Гэты твор вытрымаў некалькі выданняў.
Шматгранны талент Анатоля Канстанцінавіча праявіўся і ў галіне мастацкага перакладу. Для маленькага чытача ён пераклаў на беларускую мову смяхотныя гісторыі пра жыхароў саксонскага горада Шыльды, якія здаўна расказваліся ў Нямеччыне і склалі цэлую кнігу – “Шыльдбюргеры”.
Экспазіцыю складаюць кнігі, артыкулы, цікавыя матэрыялы аб жыцці і творчасці пісьменніка і вучонага.
Супрацоўнікі дзіцячага аддзела запрашаюць усіх жадаючых пазнаёміцца з выставай, прысвечанай Анатолю Канстацінавічу Клышкі.

2020-09-29