Sidebar

18
Сб, янв

Творчая сустрэча з Альгердам Бахарэвічам і Юляй Цімафеевай

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

Краязнаўчы цэнтр запрашае 22 студзеня 2020 года ў 15:00 на творчую сустрэчу з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам і паэткай, перакладчыцай Юляй Цімафеевай.
Уваход вольны.

 

Даведка. Альгерд Бахарэвіч – беларускі пісьменнік і перакладчык.
Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску. Аўтар некалькі кніг прозы, у тым ліку раманаў «Сарока на шыбеніцы», «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення», «Дзеці Аліндаркі», «Белая муха, забойца мужчын», а таксама зборнікаў эсэ («Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча», «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча», «Ніякай літасьці Альгерду Б.», «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры») і інш. Апошняя апублікаваная кніга – 900-старонкавы раман «Сабакі Эўропы», які выйшаў напрыканцы 2017 году ў выдавецтве «Логвінаў».
Эсэ і апавяданні Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на 10 моваў. Раман «Сарока на шыбеніцы» выйшаў у 2010 годзе ў нямецкім перакладзе, «Малая мэдычная энцыкляпэдыя» – у польскім (2017), «Белая муха, забойца мужчын» (2017) – у рускім. Зборнік апавяданняў «Талент заіканьня» выйшаў па-польску ў 2008 годзе. Раман «Дзеці Аліндаркі» падрыхтаваны да выдання на францускай мове ў парыскім выдавецтве «Le ver de soie». Пераклад рамана «Сабакі Эўропы» на рускую мову выйшаў ў 2019 годзе ў маскоўскім выдавецтве «Время».
Жыве ў Мінску.

Юлія Цімафеева – беларуская паэтка, перакладчыца.
Нарадзілася у 1982 годзе на Брагіншчыне. Скончыла МДЛУ (2004, факультэт англійскай і нямецкай моў), магістратуру БДУ (2015). Магістр філалагчных навук. Адна з заснавальніц і рэдактарак інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет».
Аўтарка кніг «Кніга памылак» (2014), «Цырк» (2016), «Cyrk i inne wiersze» (выбар вершаў і пераклад Богдана Задуры, 2018), «Zirkus» (пераклад Томаса Вайлера і Ціны Вюншман, 2019). Перакладала з партугальскай (Албэрту Каэйру) і іспанскай (Актавіё Пас) моваў.
Яе паасобныя вершы перакладаліся на англійскую, нямецкую, чэшскую, славенскую, шведскую і іншыя мовы.
Публікавалася ў перыядычных выданнях «ПрайдзіСвет», «ЛіМ», «Дзеяслоў», «ЛітРаж» (Беларусь), «Poetry International» (ЗША), «Воздух» (Расія), «Literatura ir menas» (Літва), газеце «Літаратурная Беларусь».
Удзельніца літаратурных фестываляў у Беларусі, Украіне, Славеніі, Чэхіі, Польшчы, Літве.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Жыве ў Мінску.