Sidebar

18
Сб, янв

Творчая сустрэча з паэтам Аляксандрам Быкавым

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

30 студзеня 2020 года ў 14:00 у краязнаўчым цэнтры адбудзецца творчая сустрэча з барысаўскім паэтам Аляксандрам Быкавым і прэзентацыя яго кнігі «Барысаўскі тракт».
Уваход вольны.
Запрашаем усіх жадаючых.

БАРЫСАЎСКІ ТРАКТ
Мне прыгадалася раптам
Ў час, як цвітуць сады:
Крочу Барысаўскім трактам –
Тым, што пралёг праз гады.

Першы тут досвед і грэх,
Першы ў жыцці пацалунак.
І, нібы мой абярэг, –
З зёлкамі матчын клунак.

Даведка. Аляксандр Генадзевіч Быкаў – ураджэнец г. Барысава, паэт. Выпускнік СШ № 11 г. Барысава.
Пасля службы ў арміі працаваў трактарыстам. З 1979 г. – карэспандэнт шматтыражкі завода БАТЭ «Трыбуна наватара», затым карэспандэнт барысаўскай раённай газеты «Камуністычная праца» (цяпер «Адзінства»). Узначальваў літаб’яднанне «Бярэзіна». У 1985 г. скончыў (завочна) факультэт журналістыкі БДУ і пераехаў у г. Мядзел. Працаваў у мясцовай раённай газеце «Нарачанская зара». Творы друкаваліся ў рэспубліканскіх і рэгіянальных перыядычных выданнях: «Звязда», «Мінская праўда», «Літаратура і мастацтва», «Вожык», «Полымя», «Нёман» калектыўных зборніках (літаратурна-мастацкае выданне «Дзень паэзіі–2005»). Пераможца Рэспубліканскага конкурсу за лепшы літаратурны твор 2013 года ў галіне паэзіі «Залаты купідон». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2009).
Аўтар паэтычных зборнікаў: «Кветка папараць», «Пад небам бусліным», «За межы круга», «І тым не менш...», «Пегас на сотках», «Барысаўскі тракт», а таксама прозы – «Бабуліны макі».