Sidebar

02
Чт, апр

Акцыя «Асалода чытання»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Мы жывем у Беларусі. Гэта наша радзіма, радзіма нашых бацькоў, дзядуль і бабуль.

Мы любім сваю родную старонку, свой горад, усіх, кто побач. Мы жывём і хочам жыць у міры і згодзе, бо згода будуе, а нязгода руйнуе. Мы любім сваю родную мову, бо ў ёй гучаць сэрца і душа нашага працавітага, добрага і сціплага народа, яна самы першы і чароўны ключык да адкрыцця ўсіх скарбаў і жыццёвых сцежак-дарог. Вось чаму беларускую мову неабходна ведаць і размаўляць на ёй.
Як жа абудзіць у дзіцяці цікавасць да беларускай мовы – адной з самых мілагучных у свеце? Магчыма, дасціпна паказваць яе хараство і пявучасць, шматфарбнасць і дасканаласць, якія яскрава бачны ў кожным мастацкім творы беларускай літаратуры.
І ў гэтым нам дапаможа новая акцыя па папулярызацыі кніг беларускіх пісьменнікаў “Асалода чытання”, якая пачала працаваць у студзені 2020 года ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі і прызвана  пашыраць веды нашых чытачоў пра Беларусь, развіваць пазнавальную актыўнасць, фарміраваць пачуццё нацыянальнай годнасці, выхоўваць любоў да Радзімы.

У час правядзення акцыі дзяцей чакаюць гучныя чытанні, цікавыя заданні па станцыях “Святыні беларускай зямлі”, “Беларускія традыцыі і святы”, “Знаўцы роднай мовы”, “Лепшыя беларускія кнігі для вас” і інш. З дапамогай кніг нашы маленькія чытачы пазнаюць шмат цікавага пра мінулае і сучаснае сваёй краіны і ў сваю чаргу падзеляцца сваімі ведамі з сябрамі і аднакласнікамі.

Наша новая акцыя будзе працаваць на працягу 2020 года. Мы запрашаем нашых чытачоў і ўсіх жадаючых у дзіцячы аддзел пазнаёміцца з кнігамі, якія прадстаўляе акцыя “Асалода чытання”.

 

2020-01-13