Sidebar

06
Пн, июль

Новыя паступленні

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Новыя паступленні ў агульнай чытальнай зале.

Агульная чытальная зала прадстаўляе серыю “Славутыя мастакі з Беларусі”, якая заснавана ў 2012 годзе.

Уладзімір Кожух. Аўтар тэксту і складальнік У. І. Пракапцоў.
У гісторыі беларускага выявленчага мастацтва не так шмат майстроў, чыя творчасць з маладосці бурна ўліваецца ў мастацкую прастору краіны і прыцягвае ўвагу калег па гэтым цэху. Уладзімар Кожух (1953–2017) – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, выдатны жывапісец, тонкі каларыст, які дасканала валодаў малюнкам.


Леў Лейтман. Аўтар тэксту і складальнік А. А. Карнейка.
Сярод сваіх сучаснікаў-мастакоў, чые імёны гучаць моцна, асоб яркіх, шырока вядомых, − фігура Льва Мееровіча Лейтмана стаіць адасоблена. Чалавек сціплы па сваей прыродзе, з тонкай душэўнай арганізацыяй, рознабокова развіты і высока адукаваны, ён праявіў сябе і як таленавіты мастак-графік, і як адораны педагог. Мастацтва Льва Лейтмана адрозніваецца яснасцю, сузіральнасцю, лірычнымі інтанацыямі.