Sidebar

21
Пн, сен

Новы нумар часопіса «Наша гісторыя»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Краязнаўчы цэнтр прапануе новы нумар часопіса “Наша гісторыя”.

Ад рэдакцыі: “Адной з найбольш папулярных у свеце канцэпцый фарміравання нацый з’яўляецца тэорыя чэшскага даследчыка Міраслава Гроха. Паводле яе, кожная паспяховая нацыянальная ідэя мусіць прайсці ў сваім гістарычным развіцці тры стадыі.
…І ўвесь гэты час беларускія патрыёты імкнуліся не толькі да выжывання, але і да таго, каб нацыянальны рух стаў шырокім і масавым, то-бок перайшоў на стадыю С паводле Гроха.
І гэта відавочна дае свой плён. Апошнім часам многае сведчыць пра тое, што выказаная ў 1911 годзе ўпэўненасць нашага нацыянальнага генія Янкі Купалы, што “не загаснуць зоркі на небе, покі неба будзе, – не згіне край забраны, покі будуць людзі”, не была адно толькі прыгожай паэтычнай фігурай маўлення. Беларусь жыла, жыве і ўжо несумненна будзе жыць! А Купала, які стаў тварам гэтага нумара “Нашай гісторыі”, відавочна цешыцца і ганарыцца сваёй Бацькаўшчынай і яе цудоўнымі людзьмі з нябёсаў”.

Тэма нумара: “Гібель Купалы”. Нягледзячы на маштаб асобы, мы дагэтуль не ведаем, як гэта здарылася. 28 чэрвеня 1942 года а 22.30 цела нацыянальнага генія знайшлі на лесвічнай клетцы гасцініцы “Масква” на першым паверсе. Піша Андрэй Скурко.

На пачатку 1970-х гадоў Партугалія была адной з самых бедных краін Заходняй Еўропы. Для рэвалюцыі не хапала толькі іскры. Яе высеклі вайскоўцы. Як армія зрабіла краіну дэмакратыяй чытайце ў артыкуле Андрэя Акушкі “ Партугальская рэвалюцыя гваздзікоў”.
“А на Вялікдзень пеўнем заспявала курыца…”: гісторыя гэтай сям’і – як гісторыя краіны. Расказвае настаўніца Вера Філосаф з Каменца.
У мінулым нумары кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Насевіч пісаў, дзе пры Міндоўгу лакалізавалася Літва (“Русь і Літва. Дзе канчаецца адна і пачынаецца другая?”). Цяпер ён працягвае тэму і піша , як мянялася культурнае і прасторавае ўяўленне пра гэтыя землі ў Вялікім Княстве Літоўскім пазнейшых стагоддзяў. Чытайце ў артыкуле “З русінаў у ліцвіны”.
Першыя пісьмовыя звесткі пра жыхароў Паўночнай Еўропы з’яўляюцца толькі ў рымскую эпоху, таму пра тое, як жылі людзі да гэтага часу, мы можам меркаваць толькі з археалагічных звестак. Раней такая акалічнасць рабіла гэтую эпоху “нямой”. Сёння ж, дзякуючы новым адкрыццям і пастаяннаму ўдасканаленню методык аналізу знаходак, людзі, якія тады жылі, набываюць голас і магчымасць расказаць нам свае гісторыі. Адну такую гісторыю “дзяўчыны з Эгтведа” расказвае Аляксей Казленка.