Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці. Увазе чытачоў прапануецца літаратура на роднай мове.
Да Міжнароднага дня роднай мовы у вокнах цэнтральнай бібліятэкі была разгорнута выстава «Гучы, роднае слова!».
Родная мова
З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.
Максім Танк
Падрыхтавала Людміла Ракіцкая
2024-02-14
У сельскай бібліятэцы-клубе № 8 в. Вялікая Ухалода дзейнічае выстава «Самы добры скарб – родная мова», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. На выставе прадстаўлены творы беларускіх класікаў і сучасных літаратараў Беларусі. Кнігі з легендамі і паданнямі пра жыццё беларускага народу, яго ўяўленню аб стварэнні Сусвету і зямным жыцці людзей, адносінах паміж чалавекам, жывёльным і раслінным свеце.
Падрыхтавала: Мацюшонак Н.У.
2024-02-20
Родная мова! Цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Супрацоўнікамі гарадской бібліятэкі №4 сямейнога чытання падрыхтавана кніжная выстава «Роднай мовы гук чароўны». Запрашаем ўсіх жадаючых азнаёміцца з выставай, якая будзе дзейнічаць з 21 па 29 лютага.
Падрыхтавалi Вярбовіч Т.Н. i Кармалькова Г.Л.
2024-02-21