20 лютага 2024 года ў сельскай бібліятэцы № 33 в. Маісееўшчына да Міжнароднага дня роднай мовы з вучнямі 4 класа ДУА «Маісееўшчынская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» праведзена літаратарурная гадзіна «Скарбы мовы».
Бібліятэкар расказала аб святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы, пазнаёміла з кніжнай выставай, прымеркаванай да мерапрыемства.
Сваё веданне роднай мовы дзеці паказалі ў конкурсах «Адгадайце загадкі», «Рассыпаныя прыказкі і прымаўкі», «Адгадайце казку па радках», «Перакладчык», «Пытанні-жарты» і іншыя. У канцы мерапрыемства паслухалі песню «Беларуская мова».
Падрыхтавала Ірына Жарнасек
2024-02-21