«Я памятаю. Я ведаю. Я раблю,
каб ведалі і памяталі ўсе.»
Ж. Гілевіч.
У гарадской бібліятэцы № 6 арганізавана кніжная выстава «Жыццё як служэнне роднаму краю» да 90-годдзя з дня нараджэння Ж.В. Гілевіч. Жанна Вікенцьеўна Гілевіч - жанчына незвычайнага творчага лёсу, прысвяціўшая сваё жыццё вывучэнню гісторыі роднага краю. Нарадзілася Жанна Вікенцьеўна ў 1934 годзе, скончыла Ленінградскі педагагічны інстытут імя Герцана. З 1965 па 1992 г.г. працава ў краязнаўчым музеі, з якіх апошнія 17 годоў - дырэктарам. Ж. Гілевіч напісала больш за 200 артыкулаў і кніг аб героях і падзеях, якія адбываліся на Барысаўшчыне ў розныя часы. Прыкметным вынікам гэтай дзейнасці з'явіўся ў 1976 г. нарыс аб Барысаве і Барысаўскім раёне (аўтары Л. Ерусалімчык і Ж. Плевіч), які быў выдадзены асобнай кнігай.
Яркім выданнем аб Барысаве і Барысаўскім раёне стала кніга «Памяць» (1997 г.), якая нарадзілася дзякуючы таленту і арганізатарскім здольнасцям краязнаўца Ж. Гілевіч. Кніга “Дзевяць стагоддзяў Барысава” (2002 г.) стала абагульненнем шматгадовай пошукавай дзейнасці Жанны Вікенцьеўны. У кнізе “Барысаўскія паліграфісты” (2010 г.) адлюстравана гісторыя стварэння і развіцця паліграфіі ў Барысаве з 1877 года да нашых дзён. Ж. Гілевіч аўтар-складальнік навукова-папулярнага выдання «Беразіна, Барысаў, 1812 год» (2012 г.) на рускай і англійскай мовах, «Барысаўскі аматарскі тэатр «Відарыс» (2009 г.), буклетаў «Мужнасць і патрыятызм людзей у белых халатах», «Дзяцінства, апаленае вайной», «Гэта памяць – наша сумленне». Жанна Вікенцьеўна прымала актыўны ўдзел у выданні кнігі «Няхай не паміраюць зоркі», прысвечанай Л. Рашкоўскаму, у рэдакцыі кнігі Е.Тышкевіча «Апісанне Барысаўскага павета» (гэта кніга была на польскай мове). Яна аўтар праграмы факультатыўных заняткаў «Краязнаўства Барысаўшчыны» 5-6 класы.
Па ініцыятыве Ж Гілевіч устаноўлена 14 мемарыяльных знакаў, створана 8 школьных музеяў, прысвоены 5-ці вуліцам імёны знакамітых землякоў. На выставе прадстаўлены кнігі, зборнікі, буклеты, артыкулы, водгукі і іншыя матэрыялы, напісаныя краязнаўцам-патрыётам Ж.В. Гілевіч.
Падрыхтавала А. Цыбулька
2024-04-11