25 мая ў сельскай бібліятэцы № 30 в. Лошніца прайшла інфармацыйная гадзіна «Таямніца беларускага ўзору” для ўдзельнікаў сямейнага клуба “Гармонія”, прысвечаная Дню ручніка.
Загадчык бібліятэкі Мухіна Вольга Пятроўна расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра асаблівасці свята, пра тканыя і вышываныя ручнікi, элементы іх арнаменту, сімволікі, спосабы вырабу і аздаблення, асаблівасцi абрадавага выкарыстання. Ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння і да смерці. Самымі прыбранымі, шчодра упрыгожанымі і яркімі былі вясельныя ручнікі. Вышыўка на тканіне, па павер'ях, павінна была засцерагаць маладых ад дрэннага лёсу. На ручніках стаялі жаніх і нявеста на працягу вянчання ў царкве.
Таксама ўдзельнікі клуба пазнаёміліся з выданнем “Беларускі ручнік” Т. А. Усковай і наведалі музей «Беларуская хатка», дзе была прадстаўлена экспазіцыя ручнікоў.
Падрыхтавала Мухiна О.П.
2024-05-30
