Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока.
Тым, хто імкнуўся да кнігі,
Свяціла, бы зорка…
Данута Бічэль – Загнетава
У гарадской бібліятэцы №6 арганізавана кніжная выстава “Нябесная апякунка беларускага краю св. княжна Еўфрасіння” да Дня памяці Еўфрасінні Полацкай. Даўней не толькі кожная краіна, але нават кожны горад, а рыцары, дык кожны асобна, мелі сваіх нябесных апекуноў - патронаў. Сёння кожная хрысціанская краіна мае аднаго, або некалькіх святых, якіх уважае за сваіх нябесных заступнікаў перад абліччам Усявышняга. Асабліва ў тых цяжкіх момантах, калі краіна адчувае, што яе дачасныя сілы і дачасныя апекуны з`яўляюцца недастатковымі, народ звяртаецца да сваіх нябесных апекуноў з мольбамі аб помачы. Св. Еўфрасіння з найдаўнейшых дзен і аж да сення зауседы лічылася галоўнай патронкай Беларусі. Выбіраючыся ў Ерусалім, св. Еўфрасіння пацяшала сваіх суродзічаў, што не пакідае іх , але ідзе маліцца за іх. Жывой св. Еўфрасіння з Ерусаліма не вярнулася; нават яе мошчы доўгія стагодзі заставаліся на чужбіне – таму ўвайшла ў сілу і ў векавую традыцыю яе абяцанка: маліцца за родны край. Сама святая ўзяла на сябе гэткі абавязак. Калісь Ф. Багушэвіч, паясняючы назоў нашага краю, гаварыў, што Беларусь у сваёй гісторыі бездакорна чыстая. Такая ж і наша нябесная патронка св. Еўфрасіння.
На выставе прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і дзейнасці аднае з найбольшых дачок свайго народа св. Еўфрасінні Полацкай, веліч і святасць якое мелі калісць і заўсёды будуць мець дабрадзейны ўплыў на народ, патронкаю якога яна з`яўляецца.
Матэрыял падрыхтавала Алена Цыбулька
2024-06-05