18 і 19 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы №1 для вучняў аздараўленчых лагераў ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Барысава» і ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Барысава» прайшлі гучныя чытанні на бібліятэчным лужку “І завітала ў госці казка”.
Увазе прысутных былі прапанаваны матэрыялы кніжнай выставы “У краіне дзяцінства з беларускімі пісьменнікамі”. Бібліятэкар Марыя Сакач пазнаёміла з біяграфіяй і творчым шляхам беларускай казачніцы Алёны Масла. Дзеці з захапленнем слухалі ўрыўкі з яе кнігі “Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”, у якой паведамляецца пра таямнічы і захапляльны свет беларускіх балот, паглядзелі добры і вясёлы мульцік “Лагодны воўк” па аднайменнай казцы Алены Масла. У завяршэнні мерапрыемства юныя чытачы слухалі і абмяркоўвалі казку пісьменніцы “Гісторыя адной канапы”.
Падрыхтавала Марыя Сакач
2024-06-19