Sidebar

06
Ср, Ліс

"Як малако з клёцкамі пасябравалі”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У чэрвіні бягучага года ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі для выхаванцаў прышкольных лагераў ДАУ “Гімназія № 2 г. Барысава” бібліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова правяла гучныя чытанні по кнізе “Казка – у жыцці падказка” барысаўскай паэткі Лелі Багдановіч.

У гэтым зборніку прадстаўлены казкі Л. Багдановіч, якія вучаць дабрыні, дасціпнасці, сумленню, высакародству. У кнізе існуе тры раздзелы: “Дні тыдня”, “Мудрыя запаветы духоўнай спадчыны” і “Казкі без праўды на бывае”. Пад час мерапрыемства бібліятэкар расказала аб жыцці і творчасці Лёлі Уладзіміраўны і прадставіла зборнікі як вершаў. А потым прычытала вучням цікавую казку “Як малако з клёцкамі пасябравалі”. І дзеткі пазнаёміліся з галоўнымі героямі казкі павучком Сымонкам і мышанятамі Маней і Моней. Сымонка і бабуля Наста навучылі мышанят рабіць клёцкі ды варыць іх. І напрыканцы казцы Сымонка, Моня і Маня пазнаёміліся з яшчэ адным галоўным героем – Малаком, якое даўным-даўно пасябравала з клёцкамі, і з таго часу, як кажуць іх вадой не разліеш. А яшчэ мышанята паспыталі пеначкі ад бабулі Насты. Казкі Лёлі Багдановіч вучаць дапамагаць старэйшым, любіць працу і  сябраваць.
Падрыхтава Алла Смірнова

2024-06-27