Sidebar

10
Пн, Жні

"Янка Купала: успомнім класіка" - літаратурна-музычная гасцёўня

Expired
Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

У чэрвені бягучага года ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Барысава” прайшло мерапрыества “Янка Купала: успомнім класіка”.

Бібліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова аб дзяцінстве будучага паэта, які нарадзіўся ў купальскую ноч, менавіта ў ноч з 6-га на 7-га ліпеня, калі беларусы адзначаюць адно з самых таянічых свят – Купалле.

Многа добрых слоў было сказана пра фальварак Вязынка, што недалёка ад Мінска. З дапамогай прэзентацыі пра Янку Купалу, бібліятэкар прадставіла дзецям замалёўку сялянскай хаты, дзе нарадзіўся Янка Луцэвіч, таксама пазнаёміла з радаводам сям’і Луцэвічаў і іх гербам “Навіна”. Большую ўвагу бібліятэкар надала паведамленню аб бацьках Янкі Купалы: маці Бянігны Іванаўны і бацькі Дамініка Ануфрыевіча. Сям’я Луцэвічаў была небагатай, але вельмі дружнай.

Дзеці пачулі ад бібліятэкара пра тое, што Янка Купала вельмі любіў слухаць казкі, ленеды і паданні, вельмі любіў чытаць. А яшчэ апрача кніжак Янка захапляўся музыкай. Бацька набыў для свайго сына скыпачку і жалейку. З дапамогай электроннай прэзентацыі дзеці “прайшліся” па купалаўскіх мясцінах: Яхімаўшчыне, Вільні, Санкт-Пецярбургу, Акопах, Ляўках, Мінску. Важнай часткай мерапрыества была старонка “Янка Купала – дзецям” і Ала Смірнова расказала, што паэт быў сапраўдным сябрам дзяцей. Да яго часта прыбягалі суседскія хлопчыкі і дзяўчынкі, якія называлі паэта дзядзькам Янкам і смела давяралі яму сваі сакрэты.

Яшчэ адной мясцінай, якую часта наведваў паэт быў наш Барысаў. Менавіта яму Купала прысвяціў паэму “Барысаў”, яго імя было прысвоена першай сямігадовай (у той час) школе, а ў школьнай бібліятэцы знаходзіліся тамы Збораў твораў, на адным з якіх быў дароўны надпіс аўтара “На памятку 1 школе горада Барысава. Янка Купала”.

На прыканцы мерапрыества дзеці чыталі вершы Купалы: “Хлопчык і лётчык”, “Ёлачка” і іншыя.
Падрыхтавала Алла Смірнова

2024-06-27