У чэрвені супрацоўнікі бібліятэкі для выхаванцаў прышкольных аздараўленчых лагераў ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Барысава”, ДУА “Сярэдняя школа №20 г. Барысава” і ДУА “Гімназія №1 г. Барысава” правялі акцыю “Слоўнікавы джэм” па валоданню словамі на беларускай мове і выкарыстаннем іх ў творах беларускіх аўтараў.
Каб ведаць мову і свабодна карыстацца ёю, трэба найперш добра разумець сэнс слоў і правільна іх ужываць. І гэта акцыя стала дапаможнікам у такой важнай справе. У займальнай форме дзеці знаёміліся з новымі для сябе беларускімі словамі.
У банцы з “джэмам” змешчаны паперкі з словамі, якія трэба перекласці з беларускай мовы на рускую, разтлумачыць іх сэнс і, пажадана, прывесці прыклады з твораў мастацкай літаратуры. А бібліятэкары, у сваю чаргу, падбіралі і зачытвалі ўрыўкі з дзіцячых кніжак, каб цікава, і нават з гумарам раскрыць сэнс большасці слоў.
Падрыхтавала Аксана Кудзіна.
2024-06-29