Сельская бібліятэка №17 в.Жыцькава прапануе малодшым чытачам бібліятэкі пазнаёміцца з новымі казачнымі гісторыямі Наталлі Бучынскай «Смоўжыкі, Гурман і насатая каманда».
Дзівосны свет кузурак і смаўжоў запрашае далучыцца да незвычайных падзей: дапамагчы сабрацца на канцэрт скрыпачу Смоўжыку, паспрыяць у пошуках дыяментаў цётачкі Смаўжыхі, разам з Гурманам паспрабаваць злавіць вёрткага Смаўжа. Асабліва цікаўны чытач парадуецца займальным звесткам пра герояў гэтай кнігі. А самы настойлівы можа палічыць смоўжыкў, што падарожнічаюць па старонках і дзеляцца сваімі сакрэцікамі.
Падрыхтавала Костачка Тамара
2024-08-14
