Sidebar

11
Пт, Кас

«Нельга забыцца, немагчыма дараваць»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

«Нельга забыцца, немагчыма дараваць» – урок памяці пад такой назвай прайшоў у бібліятэцы № 21 в. Зембін напярэданні жахлівай даты для  Зембіна – 18 жніўня.

Менавіта у гэты дзень 83 гады назад ад рук фашыстаў загінулі 927 яго мірных  жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці. У бібліятэцы сабраліся аднавяскоўцы розных узростаў. Прысутнічалі тыя, хто ведае шмат аб трагедыі вёскі і тыя, хто чуў аб ёй упершыню.

Успамінамі сведкаў расстрэлу жыхароў вёскі падзялілася з прысутнымі дырэктар Зембінскага музея Ігнатовіч Г.І., Валасевіч Л.І. прачытала аўтарскую баладу аб растраляных. Бібліятэкар Сідаровіч Е.Ю зрабіла агляд літаратуры пра генацыд беларускага народа, прадстаўленай на кніжнай выставе. Разварушыць памяць, перадаць яе падрастаючаму пакаленню, каб Зембінская трагедыя ніколі не паўтарылася – такую мэту ставілі перад сабой арганізатары мерапрыемства.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі месца пахавання ахвяр генацыда, каб пакласці на магілу кветкі, цукеркі і садавіну... 

Падрыхтавала Сідаровіч Е.Ю

2024-08-19