На працягу ўсяго лета выхаванцы прышкольных аздараўленчых лагераў наведвалі этнаграфічную акцыю-выставу "Ад рушніка да хусткі. Бабулін куфэрак".
Бібліятэкар Аксана Кудзіна распавяла дзецям аб экспанатах выставы – тканых і расшытых рушніках і хустках, такіх прыгожых, якія захаваліся ў куфэрках нашых бабуль. Экспанаты выставы ў большай частцы належаць літаратурна-этнаграфічнай экспазіцыі “Бабуліна спадчына”, размешчанай у дзіцячым аддзеле. Але рэчаў, атрыманых ў дар, а таксама асабістых прадметаў супрацоўнікаў бібліятэкі таксама шмат. Напрыканцы мерапрыемства наведвальнікі бібліятэкі знаеміліся з кніжнымі выданнямі на адпаведную тэматыку. За ўвесь час было праведзена 20 аглядаў выставы, якую наведалі 577 чалавек.
Падрыхтавала Аксана Кудзіна
2024-08-19