Sidebar

15
Чц, Кас

Знаўцы роднай мовы

Expired
Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

13 красавiка ў гарадской бiблiятэцы №1 адбылося чарговае пасяджэнне клуба сямейнага чытання ”Крынiчка”, якое прайшло ў форме інтэлектуальнага турніра “Знаўцы роднай мовы”.

Удзельнiкi клуба азнаёмiлiся з матэрыяламi кнiжнай выставы “Родная мова: крынiца празрыстая”. Вядучая Ларыса Шкрэдава пазнаёміла з яскравымi выказваннямі беларускіх класікаў пра родную мову і прапанавала прысутным прыняць удзел у гульнявых турах: ”Самы кемлівы”, “Загадкі з вяселай хаткі”, “Музей народнага побыту”, “Лінгвістычны”, “Прадоўжы твор”. У завяршэнні i бацькi i дзецi паказалi свае творчыя здольнасцi, прыняўшы ўсе разам ўдзел у творчай майстэрні: зрабілі ў тэхніцы квілінг карціну з літарай “Ў” нескладовае. Гэта не проста літара, а сапраўдная культурная своеасаблівасць нашага народа. Кожны ўдзельнік меў магчымасць не толькі праверыць свае веды, але і атрымаць сапраўдную асалоду ад турніра.
Падрыхтавала Ларыса Шкрэдава

14\04\2025