12 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы-філіяле №8 вёскі Вялікая Ухалода адбылася гадзіна патрыятычнай асветы, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны.
Госцямі тэматычнага мерапрыемства сталі выхаванцы прышкольнага лагера «Вясёлка». Падчас сустрэчы юныя чытачы пазнаёміліся з выдатнымі суайчынніцамі, якія пакінулі глыбокі след у гісторыі і культуры нашай краіны ад старажытнасці да нашых дзён.
Дзеці даведаліся пра трагічны і велічны лёс полацкай князёўны Рагнеды, якая стаяла каля вытокаў беларускай дзяржаўнасці, а таксама пра духоўны подзвіг прападобнай Еўфрасінні Полацкай — вялікай асветніцы зямлі беларускай. Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікаў аповед пра нашу сучасніцу Марыну Васілеўскую — першую жанчыну-касманаўта суверэннай Беларусі.
На прыкладзе гэтых яркіх лёсаў бібліятэкар паказала дзецям, як стваральны талент, высокая працавітасць і вернасць свайму пакліканню дапамагаюць пераадольваць любыя жыццёвыя абставіны і дасягаць вялікіх вышынь на карысць Радзімы. Да мерапрыемства была аформлена тэматычная кніжная выстава.
Падрыхтавала бібліятэкар Мацюшонак Н.У
2026-06-12
