4 чэрвеня у гарадской бібліятэцы № 2 у рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» прашлі інфахвілінкі каля выставы аднаго дня «Пра Еўрасінню Полацкаю распавядаюць».
Увазе наведвальнікоў бібліятэкі былі прадстаўлены кнігі «Преподобная Евфросиния Полоцкая» , Ўл. Арлоў «Еўфрасіння Полацкая», Э. Дубянецкі «Асветнікі Беларусі. Ефрасіння Полацкая», Ал. Марціновіч «Святая Еўфрасіння, альбо Адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля», а таксама «Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі», І. Масляніцына , М. Багадзяж «Легендарныя героі беларускай гісторыі ХI – ХIХ стст.»,Ул. Бутрамееў «Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі». Яны распавядаюць пра полацкую князёўну, асветніцу, беларускую святую, унучку Усяслава Чарадзея . Нарадзілася Ефрасіння ў Полацку. Заснавала жаночы і мужчынскі манастыры-асяродкі асветы ў Полауцкім княстве. На замову Ефрасінні ювелір Лазар Богша зрабіў крыж, упрыгожаны золатам, срэбрам, каштоўнымі камянямі. Чытачы знакомілісь с выданнямі.
Падрыхтавала Аксана Новік
2026-06-25
