Sidebar

15
Сб, Жні

Юбіляр – Мікола Гіль

Expired
Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

11 чэрвеня у гарадской бібліятэцы № 2 у рамках рэспубліканскага праекта  «Кожная пятніца – роднае, сваё!» прашлі інфахвілінкі каля выставы аднаго дня «Юбіляр – Мікола Гіль» – 90 гадоў з дня нараджэння.

Мікола Гіль - беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на рэспубліканскім тэлебачанні, загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», у рэдакцыі бюлетэня «Родная прырода», у часопісе «Маладосць» і штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Выдаў аповесці «Прагал», «Кім і Валерыя», апавяданні «Слоік вады з Міхалкавай крыніцы», «Праменьчык святла», «Пяць нарзанных ваннаў», «Аднойчы ўбачыш у натоўне» і іншыя. Вядомы як аўтар прозы для дзяцей. Трапна падмячае і па-мастацку, з гумарам перадае асаблівасці паводзін дашкольнікаў. Абуджае ў малых цікавасць да прыроды, беражлівыя адносіны да яе. Празаічныя творы пра нашу Айчыну, яе ўчарашні і сённяшні дзень «Першы настаўнік», «Партызанскі фотаздымак». «Ёсць на зямлі крыніца» аповесць у апавяданнях пра лётчыка-касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза Пятра Клімука. Наведвальнікі бібліятэкі знаёміліся з выданнямі.



Падрыхтавала Аксана Новік

2026-06-25