Sidebar

15
Сб, Жні

Ніколі не забудзем

Expired
Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

18 чэрвеня у гарадской бібліятэцы № 2 у рамках рэспубліканскага праекта  «Кожная пятніца – роднае, сваё!» прашлі інфахвілінкі каля выставы адной кнігі «Ніколі не забудзем». Увазе чытача была прадстаўлена кніга «Ніколі не забудзем» на рускам і беларускам языках у разных рэдакцыях.

Гэта кніга стваралася ў рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі». На яе староках у красавіку 1946 года быў надрукаваны ліст вучняў 37-й Мінскай школы. У ім яны звярнуліся да ўсіх школьнікаў рэспублікі з прапановай напісаць калектыўную кнігу пра ўдзел беларускіх дзяцей у Вялікай Айчыннай вайне. За два гады рэдакцыя сабрала амаль чатырыста апавяданняў. Кніга ўбачыла свет у жніўні 1948 года. «Ніколі не забудзем» - гэта аповеды беларускіх дзяцей, якім давялося рана пасталець, апавядаюць пра перажыты страх і боль, пра мужнасць і надзею на выратаванне. Наведвальнікі бібліятэкі знаёміліся з выданнямі.

 

Падрыхтавала Аксана Новік

2026-06-25