9 ліпеня у гарадской бібліятэцы № 2 у рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» прашлі інфахвілінкі каля выставы аднаго дня «Юбіляр – Янка Лучына» – 175 гадоў з дня нараджэння.
Янка Лучына, Ян Неслухоўскі, Іван Неслухоўскі.Тры імёны аднаго аўтара. Кожнае з сваім прызначэннем, як неад’емны спадарожнік творчасці на трох мовах –беларускай, польскай, рускай. Паэт, лірік, публіцыст, перакладчык. Ведаў і збіраў фальклор.Тэматычна творчасць Лучыны звязана пераважна з жыццём беларускай вёскі, а галоўным яе героем быў селянін як найбольш варты прадстаўнік радзімы і носьбіт сапраўднай маральнасці. Першая кніга паэзіі Лучыны «Вязынка» выйшла ўжо пасля яго смерці. Наведвальнікі бібліятэкі знаёміліся з выданнямі.
Падрыхтавала Аксана Новік
2026-08-03
