Sidebar

18
Ат, Жні

Юбіляр – Цётка

Expired
Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

16 ліпеня у гарадской бібліятэцы № 2 у рамках рэспубліканскага праекта  «Кожная пятніца – роднае, сваё!» прашлі інфахвілінкі каля выставы аднаго дня «Юбіляр – Цётка» – 150 гадоў з дня нараджэння. Алаіза Пашкевіч (Цётка) – грамадска-культурная дзяячка, пісьменніца, асветніца, педагог, выдавец, удзельніца рэвалюцыйнага руху. 

Размаўляла заўсёды толькі па-беларуску. Шмат пісала для дзяцей, была галоўным рэдактарам першага беларускамоўнага дзіцячага часопіса «Лучынка». Аўтарка зборнікаў «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская». Адна з пачынальнікаў беларускага апавядання. Выступала і як публіцыст. Наведвальнікі бібліятэкі знаёміліся з выданнямі Цёткі «Выбраныя творы», «Вершы і апавяданні», зборнік «Добрыя весці» і іншыя.

2026-08-03