30 ліпеня у гарадской бібліятэцы № 2 у рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» прашлі інфахвілінкі каля выставы аднаго дня «Мы – беларусы. На спартыўных арэнах свету».
Увазе наведвальнікоў бібліятэкі была прадстаўлена кніга «Мы – беларусы. На спартыўных арэнах свету», якая распавядае аб гісторыі спорту і алімпійскага руху ў нашай краіне, аб самых знакамітых спартсменах і трэнерах. Гэта кніга дае магчымасць яшчэ раз перажыць шчаслівыя імгненні вялікіх спартывных перамог, узгадаць слынныя імёны герояў беларускага спорту. Чытачы знаёміліся з выданнямі «Спортивная энциклопедия Беларуси», В. Стецко «По ту сторону медали : гребля, легкая атлетика, борьба», «Алімпійская слава Беларусі», «Спорт высшей пробы. Европейские и Олимпийские игры», «Спорт вышэйшых дасягненняў». А таксама з кнігай В. Сцяцко «Нязломны : Аляксей Талай» – пра барацьбу за жыццё і пераадоленне цяжкасцей, пра шлях да алімпійскіх вышынь, цяжкую працу і перамогу параалімпійскага чэмпіёна. З вялікай павагай і цікавасцю участнікі мерапрыемства прымалі ўдзел у «Спартыўнай» віктарыне.
Падрыхтавала Аксана Новік
2026-08-03
