Sidebar

14
Пн, Вер

Актуальная размова «Атамны магніт: Беларуская АЭС»

Expired
Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

На кожнам этапе развіцця грамадства, ўдасканаленне тэхнікі і стварэнне новых прылад працы, былі нязменна злучаны са здабычай энергіі і засваеннем яе новых крыніц. Энергія была заўжды паказчыкам прагрэсу чалавечага грамадства. Найбольш перспектыўным спосабам забеспячэння эканамічнай бяспекі краіны і дыверсіфікацыі энергетычных рэсурсаў з'яўляецца выкарыстанне ядзернай энергетыкі. 12 жніўня ў сектары абслугоўвання і інфармацыі "Чытальная зала" з чытачамі пенсіённага ўзросту адбылася актуальная размова "Атамны магніт: Беларуская АЭС".

Бібліятэкар Галіна Яраш расказала гасцям пра БелАС у Астраўцы. Яна падкрэсліла, што першая ў гісторыі Беларуская АЭС - самая сучасная. Больш высокага класа надзейнасці, чым "3+", у свеце яшчэ не прыдумалі. Станцыя ўключае два энергаблокі сумарнай магутнасцю 2400 МВт. Першы блок уведзены ў эксплуатацыю 2021 годзе, другі - у лістападзе 2023 года.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся, як будавалася станцыя, як падбіралася для яе пляцоўка, колькі працуе на станцыі чалавек, дзе атрымліваюць навучанне атамшчыкі, як развіваецца г. Астравец, у якім пражываюць супрацоўнікі і інш. На прыканцы быў прадэманстраваны дакументальны фільм "Беларуская АЭС". Размова атрымалася канструктыўнай і пазнавальнай, і была арганізавана ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё».

Падрыхтавала Галіна Яраш

 2026-08-17