Сёння мы хочам пазнаёміць вас з кнігай «Касцюковічы - Мой родны край». І хоць для многіх з нас гэтыя мясціны далёкія, гэта выдатная магчымасць адкрыць для сябе новы куток нашай краіны!
Разам з галоўным персанажам - буслікам Ясем - хлопчыкі і дзяўчынкі здзейсняць пазнавальнае падарожжа па незнаёмых сцяжынках Беларусі.
Што чакае юных падарожнікаў?
- Знаёмства з Касцюковіцкім краем Магілёўскай вобласці - яго гісторыяй і культурай.
- Цікавыя факты пра прамысловасць гэтага рэгіёна.
- Захапляльныя гісторыі пра непаўторную прыроду новых мясцін.
Гэтая кніга - выдатная нагода для дзяцей пашырыць свой кругагляд, даведацца больш пра розныя куточкі Беларусі і, магчыма, знайсці месца для будучага падарожжа!
Чакаем вас у бібліятэцы, каб разам адправіцца ў вандроўку з Ясем!
2026-10-14
