Дзіцяча-юнацкі аддзел цэнтральнай бібліятэкі запрашае юных чытачоў і іх бацькоў у цудоўнае падарожжа па старонках зборніка «Люстэрка, якое размаўляла».
Пад адной вокладкай сабраліся казкі беларускіх пісьменніц – Лідзіі Арабей, Алены Васілевіч, Галіны Васілеўскай, Ніны Галіноўскай, Еўдакіі Лось, Клаўдзіі Каліны, Святланы Клімковіч, Алены Кобец-Філімонавай, Ніны Маеўскай, Нэлі Тулупавай і Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Гэта казка з калінавай рукавічкі і казка з усмешкаю, казка, якая глядзіцца ў люстэрка, і казка, якая жыве ў жніўні.
Кніга вучыць заўважаць казачнасць у свеце і бачыць свет у казцы, шанаваць блізкіх і цаніць цяпло сямейнага слова. У Год беларускай жанчыны – абірайце кнігу беларускіх казачніц! Чытайце разам – і люстэрка загаворыць да вас сваімі гісторыямі!
2026-10-27
