Час памяці да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчынай вайны

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

 Беларусь: трагедыя і праўда памяці – тэма сённяшняй сустрэчы бібліятэкараў гарадской бібліятэкі №4 сямейнага чытання з выхаванцамі аздараўленчага лагера “Страна дзяцінства” пры ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Барысава”.

Нехта з дзяцей упершыню пачуў пра гэты дзень, нехта – ўжо не аднойчы, але амаль усе хлопчыкі і дзяўчынкі, віртуальна вандруя ад помніка да помніка, ўважліва слухалі распавед бібліятэкара дзіцячага аддзела пра наш горад, па якім таксама палыхнула вайна! Стэлы «Барысаў ардэнаносны» і «Ахвярам фашызма», помнікі Люсе Чалоўскай і «Танк на п’едэстале», абеліскі «Ахвярам Барысаўскага  гета» і «Ахвярам фашызма», мемарыял «Шляхам Перамогі» - далёка не поўны спіс архітыктурных каштоўнасцей нашага горада, якія мы раім наведваць разам з бацькамі і не толькі пад час свят, але і ў будні, каб аддаць даніну памяці тым хто ахвяраваў сваё жыццё, набліжаючы час Перамогі.

2021-06-22