“Далонькі з пушынкамі”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У рамках акцыі летняга чытання казак беларускіх аўтараў “Пакліч у госці казку”, сельская бібілятэка №15 в.Ганцавічы зладзіла паказ інсцэніроўкі казачнай гісторыі “Далонькі з пушынкамі”, са зборніка апавяданняў беларускай пісьменніцы Тамары Бунта “Чароўны кошык”.

Удзельнікі - выхаванцы прышкольнага лагеру адпачынку ДУА ”Ганцавіцкі вучэбна-падагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”. Напачатку сустрэчы бібліятэкар Алеся Янкоўская пазнаёміла дзяцей з творчасцю Тамары Пятроўны Бунта, а потым юныя артысты змаглі праявіць свае акцёрскія здольнасці ў паказе інсцэніроўкі, кожны з іх мог “прымерыць” на сябе ролю бабулі і ўнука Уладзіка, галоўных герояў твора. Дзеці былі вельмі задаволены і выказалі жаданне інсцэніраваць іншыя казачныя гісторыі беларускіх аўтараў.

2021-06-24