“Знаёмцеся, Лахнэска!”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Літаратурнае знаёмства з героямі кніг беларускай пісьменніцы Алены Масла адбылося 23 чэрвеня ў бібліятэцы-клубе №34 в.Мсціж.

Пад час мерапрыемства выхаванцы прышкольнага лагеру адпачынку “Сонейка” ДУА “Мсціжскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” пазнаёміліся з дыназаўрыкам Лахнэскай, якая ўцякла з роднага возера Лахнэс таму, што іншыя рыбы дражнілі і абражалі яе за тое, што Лахнэска мела нестандартную фігуру і за тое, што яна выглядала не так прывабна, як іншыя насельнікі возера. Ля сажалкі яна пазнаёмілася з апалонікам Апалонам, які быў таксама быў незадаволены сабой, сваім невялікім памерам. Далей разам з бібліятэкарам дзеці разважалі аб тым, што зусім не абавязкова быць падобнай на Барбі, каб назвацца прыгожай, галоўнае, каб у цябе было вялікае і добрае сэрца. А героі кніг, пасябраваўшы паміж сабой, суцяшаюць і дапамагаюць адзін аднаму зразумець сваю сапраўдную прыгажосць. Напрыканцы рабяты размалявалі выявы галоўных герояў, якія прыкладаюцца да кнігі для дамашняга тэатра.

Падрыхтавала Таццяна Данчанка

2021-06-24