Дзівосы летняга лугу

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

24 чэрвеня 2021 года ў рамках акцыі летняга чытання казак беларускіх аўтараў “Пакліч у госці казку” у сельскай бібліятэцы №33 в.Маісееўшчына з выхаванцамі прышкольнага лагеру адпачынку “Сонейка” ДУА “Маісееўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” прайшло краязнаўчае падарожжа па кнізе Л. Ціняковай “Дзівосы летняга лугу”.

Біблятэкар разам з дзецьмі прачытала казкі: “Пчолка Зіна”, “Лугавы канцэрт”, “Цудоўныя пераўтварэнні” , “Маленькія асілкі” і “Луг рыхтуецца да зімы”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, якімі клопатамі жывуць матылькі, мурашкі і пчолы, як яны харчуюцца, як зімуюць. На лугу дзеці назіралі за працай мурашак і пчол.

2021-06-25