6 ліпеня ў гарадской бібліятэцы № 2 прашлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі «Ноч, калі папараць цвіце» да юбілея Янкі Купалы – 140 гадоў з дня нараджэння.
Янка Купала – паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі і АН Украіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, кавалер ордэна Леніна. Янка Купала пакінуў нам багатую спадчыну, якая ўвабрала ў сябе вялікія паданні, песні, казкі, легенды. Аўтар славутых паэм «Курган», «Бандароўна» і інш., п’ес «Раскіданае гняздо», «Паўлінка», «Тутэйшыя» і інш., шматлікіх вершаў. Многія творы Я. Купалы ўвашлі ў дзіцячае чытанне, пісаў ён і спецыяльна для дзяцей. Наведвальнікі бібліятэкі падоўгу затрымліваліся каля выставы.
2022-07-06