Sidebar

07
Ат, Лют

«Славутыя імёны. Янка Купала»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

7 ліпеня ў гарадской бібліятэцы № 2 адбылася інфагадзіна «Славутыя імёны. Янка Купала» для юных чытачоў з прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Барысава».

Пад час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам знакамітага беларускага песняра Янкі Купалы. Цікавым было віртуальнае падарожжа ў дом-музей Вязынка, дзе захоўваюцца асабістыя рэчы Я. Купалы. Разглядваючы іх на экране, дзеці змаглі спазнаць уклад жыцця беларускай сям’і таго часу. Жорны, ступа, дзяжа, куфар, самапрадка. Тут, кажучы словамі самога Купалы: «усякая рэч, як гавора з табою…». Дзеці паслухалі верш «Спадчына», пазнаёміліся з кніжнай выставай «Калыска ў Вязынцы» і удзельнічалі ў гульне.
Тэкст А. Новік

2022-07-08