13 ліпеня ў гарадской бібліятэцы № 2 для дзяцей прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Барысава» адбылася гадзіна роднай мовы «Рознакаляровы мір».
Удзельнікі мерапрыемства знаёміліся з разнастайнай беларускай дзіцячай паэзіей, слухая урывкі з кніг А. Зэкава, М. Маляўкі, Ул. Мазго, Р. Баравіковай, В. Савасцюк, Н. Галіновскай і іншых. Вяселыя і лірычныя, добрыя і цікавыя вершы вельмі спадабаліся юным чытачам. Добры настрой стварылі таксама музычныя сюрпрызы. Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі кнігі і разглядывалі разнакаляровыя ілюстрацыі самастойна, а ўсе жадаючыя пачытаць вершы услых атрымалі падарункі ад бібліятэкі.
Тэкст А. Новік
2022-07-13