З пачатку экспазіцыі кніжнай выставы “Заўсёды з думкай аб народзе – лёс Песняроў сваёй зямлі”, прымеркаванай да 140-гадовага юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа, бібліятэкарам Ірынай Шапавалавай было праведзена некалькі інфармацыйных аглядаў па матэрыялах, выкарыстаных у афармленні выставы для супрацоўнікаў сельскіх бібліятэк.
Агляды кніжнай выстаўкі праведзены і для звычайных чытачоў абанемента, якія заўважылі для сябе нешта новае і цікавае ў матэрыялах, прадстаўленых на гэтай выставе.
Усіх, зацікаўленых творчасцю нашых выбітных літаратараў, запрашаем азнаёміцца з пашыранай віртуальннай выставай на сайце цэнтральнай бібліятэкі, якая падрыхтавана паводле экспазіцыі кніжных матэрыялаў.
2022-07-27