30 лістапада ў гарадской бібліятэцы № 2 прашлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі “Юбіляр – 2022. Якуб Колас” да 140-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Якуб Колас – народны паэт Беларусі, класік беларускай літаратуры, грамадскі дзеяч, вучоны, педагог, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, у гонар якога названы вуліцы і ўстановы многіх гарадоў Беларусі.
Творчасць Якуба Коласа – гэта цэлы свет, свет дзівосны, багаты і непаўторны, у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыццё і гісторыя. Багатая і разнастайная спадчына песняра ўвасобіла хараство народнай фантазіі, глыбіню, мудрасць, узвышанасць мар і імкненняў адвечнага працаўніка.
2022-10-31