Sidebar

13
Пн, Сту

Скарбы зямлі беларускай

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

3 лістапада ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі для выхаванцаў ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Барысава» прайшлі гучныя чытанні казкі Лёлі Багдановіч «Скарбы зямлі беларускай».

Бібліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова пазнаёміла нашых маленькіх чытачоў са зборнікам Лелі Багдановіч, у каторы ўключаны казкі пісьменніцы, заснаваныя на беларускіх легендах і паданнях. Яны прысвечаныя вобразам, якія сталі сімваламі нашай Айчыны. Бусел, хлеб, возера Нарач, Белавежская пушча, лён – вось няпоўны спіс тэм, якія натхнілі аўтара на стварэнне кнігі, што ў займальнай форме распавядае падлеткам пра нашу культуру і міфалогію, дапамагае спасцігнуць асновы нацыянальнай ментальнасці.

Ала Смірнова прычытала вучням наступныя творы: «Казка-прытча пра Бусла», «Легенду-прытчу пра балота» і «Казку-легенду пра васількі».

На прыканцы мерапрыемства нашы чытачы адказалі на пытанні віктарыны «Як жылі нашы продкі».

2022-11-06