Каб любіць Беларусь, трэба ведаць яе гісторыю і культуру. Каб папоўніць веды можна вандраваць па ёй, а можна… Усё значна прасцей: прыходзьце да нас, у гарадскую бібліятэку №4 сямейнага чытання.
Калі ў Вас ёсць час і жаданне даведацца пра Беларусь маляўнічую, працавітую, утульную – падыйдзіце да кніжнай выставы “Беларусь мая – песня мая”, прысвечанай Году Міра і Стварэння. На ёй прадстаўлены цудоўна выдадзеныя кнігі, прыгожыя фотаальбомы, шматлікія энцыклапедыі і даведнікі.
2023-01-22