22
Ср, Сак

Квітнеючыя сусветы Марыі і Міколы Ісаёнак

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Увага усім аматарам мастацтва!

Кніжныя фонды Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева папоўніліся цікавымі выданнямі: “Марыя Ісаёнак. Квітнеючыя сусветы”, “Мікола Ісаёнак. Зачараваны імгненнем” і “Вольга Паўленка” (выдавецтваў ТАА “Альтіора Форте” і ТДА “Чатыры чвэрці”). Пазнаеміўшыся з якімі, чытачы даведаюцца аб жыцці і асаблівасцях творчага лёсу знакамітых беларускіх мастакоў. 

2023-01-24

У альбом Марыі Іванаўны Ісаёнак “Марыя Ісаёнак. Квітнеючыя сусветы”, выдатнага майстра нацюрморта і пейзажа, змешчана каля 60 рэпрадукцый карцін, створаных на мяжы ХХ – ХХI стагоддзяў. Марыя  Іванаўна – член Беларускага саюза мастакоў. Імя Марыі Ісаёнак занесена ў слоўнік Міжнароднага Кембрыжскага біяграфічнага цэнтра (Вялікабрытанія). Яна ўвайшла ў беларускае мастацтва ў часы панавання "суровага стылю" і здолела прыцягнуць увагу да сваіх карцін – ціхіх і пранікнёных. Яе жывапіс увасабляе індывідуальныя пачуцці і інтанацыі аўтара, вяртае гледача да яскравых момантаў дзяцінства, да якіх-небудзь рэчаў, блізкіх і дарагіх нашаму сэрцу. Творы Марыі Ісаёнак заўсёды напоўнены святлом і душэўнай цеплынёй. Палотны мастачкі захоўваюцца ў Нацыянальным  мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Міжнароднай канфедерацыі Саюза мастакоў (Масква), Беларускага саюза мастакоў, у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным маастацкім музеі г. Чунціна (КНР), прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Англіі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, ЗША, Кітая. Выданне суправаджаецца артыкулам мастацтвазнацаў Надзеі Усавай, Таццяны Маркавец-Гаранскай, Галіі Фатыхавай, напісанных аб жыццёвым і творчым шляху Марыі Ісаёнак.

У выданне “Мікола Ісаёнак. Зачараваны імгненнем” увайшлі рэпрадукцыі сямідзесяці  выбраных жывапісных работ вядомага беларускага мастака, ураджэнца  Барысаўскага раёна, створаных больш за сорак гадоў мастацкай дзейнасці ў 1970-2010 гады. Дарэчы, і само выданне альбома прымеркавана да 70-гадовага юбілея Мікалая Іосіфавіча. Член Беларускага саюза мастакоў, прызнаны майстра жывапісу, віртуозна валодаючый каларыстыкай, адзін з вядучых пейзажыстаў сучаснай Беларусі. На яго палотнах – залатыя палі, бярозавы гай, блакітныя рэкі, жывапісныя мясціны  Барысаўскага раёна. Імя Мікалая Ісаёнка занесена ў слоўнік Міжнароднага Кембрыжскага біяграфічнага цэнтра (Вялікабрытанія). Творы знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага беларусскага мастацтва ў Мінску, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленнікава, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква, Расія), музеях краін СНД, музеі Людовіка (Кёльн, Германія), мастацкай галерэі Willifnova Universiti (штат Пенсільванія, ЗША), у фондах Беларускага саюза мастакоў, Саюза мастакоў Расіі, Нацыянальнага банка Лейпцыга (Германія), прыватных калекцыях Беларусі, Англіі, Германіі, ЗША, Ізраіля, Італіі, Літвы, Люксембурга, Польшчы, Расіі, Францыі, Кітая. “Пішу сваю Радзіму без прыкрас, але заўжды з душэўным хваляваннем”, – гаворыць Мікалай Ісаёнак.

Выданне “Вольга Паўленка” (ТДА “Выдавецтва “Чатыры чвэрці”, аўтары тэкстаў М. І. Ісаёнак, А.А. Уласава, М.М. Віннікава) прысвечана творчасці  беларускай народнай майстрыхі Вольгі Елісееўны Паўленкі. Вольга Паўленка (1919-2008) былая сельская настаўніца, якая ва ўзросце 80 гадоў пачала займацца мастацкім тэкстылем. У ім прадстаўлены больш за 30 твораў Вольгі Паўленкі, унікальныя фотаздымкі мастачкі з прыватнага архіва Марыі і Мікалая Ісаёнкаў, успаміны яе дачкі, жывапісца Марыі Ісаёнак, і артыкулы вядомых мастацтвазнаўцаў. Каля 70 абрусаў Вольгі Елісееўны Паўленкі, створаныя за апошнія дзевяць гадоў жыцця, захоўваюцца ў сямейнам зборы мастакоў Ісаёнкаў, неаднаразова дэманстраваліся на выставах у мінскай галерэі “Добрыя мыслі) Таццяны Гаранскай, філіялк Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах, музеі “Прастора Хаіма Суціна” ў Смалявічах.

Падараваныя выданні маюць асабістую каштоўнасць яшчэ і тым, што ў іх размешчаны аўтографы Марыі і Мікалая Ісаёнак.

Прапануем аматарам мастацтва і запрашаем нашых чытачоў наведаць бібліятэку і пазнаёміцца з унікальнымі бібліятэчнымі навінкамі.