1чэрвеня ў гарадской бібліятэцы № 2 для юных чытачоў з прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Барысава» адбыўся дзень чытання і летніх забаў «Растуць дзеці разам з кніжкай» да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Пад час мерапрыемства дзеці з зацікаўленасцю прымалі ўдзел у слайд-размове «Казкі 21-га стагоддзя», прысведчанай жанру сучаснай аўтарскай казкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з кнігамі Г. Аўласенка, В. Шчукінай, А. Масла, К. Хадасевіч-Лісавой, А Бутэвіч, П. Васючэнка, Ал. Карлюкевіча, Н. Бучынскай. Дзеці актыўна гулялі ў гульні «Загадкі і адгадкі», «З якой казкі строчка?», «Чароўныя карцінкі», таксама ў гульню-падарожжа «Вандроўка з Чытайкай». Вельмі спадабаўся дзецям музычны падарунак. Напрыканцы сустрэчы юныя чытачы самастойна знаёміліся з дзіцячымі часопісамі і кнігамі.
2023-06-01