Sidebar

06
Ср, Ліс

Выстава Анастасіі Балыш “У сэрцы б’ецца Беларусь”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Паважаныя сябры! Сардэчна запрашаем вас наведаць персанальную выставу заслаўскай мастачкі Анастасіі Балыш “У сэрцы б’ецца Беларусь”.

2023-06-06

Будзе прадстаўлена звыш 20 твораў жывапісу, кніжнай графікі, арт-аб’ектаў. Усе творы аб’яднаны любоўю да радзімы і маюць мэту паказаць разнастайнасць і годнасць беларускай культуры. Мастачка  звяртаецца да гістарычнага мінулага ад часоў сераднявечча і маляўніча распавядае пра культурныя і этнаграфічныя рысы свайго краю. У экспазіцыі можна ўбачыць краявіды з выявамі храмаў і замкаў,  партрэты славутых дзеячоў, а таксама сімвалічныя кампазіцыі, прысвечаныя Беларусі.

На выставе можна ўбачыць ілюстрацыі да кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Казкі сівой даўніны”. Выявы раскрываюць не толькі сюжэт літаратурных твораў, але і дэманструюць асаблівасці нацыянальнага касцюма і побыту беларусаў.

Адметны акцэнт выставачнага праекту – арт-аб’екты, выкананыя ў аўтарскай тэхніцы “стужкапіс”. Як кажыць сама мастачка, на такі “творчы эксперымент” яе натхніла экспедыцыя на Палессе па мясцінах святога Парфірыя Заслаўскага.  У аснове аб’ектаў - традыцыя палешукоў павязваць стужкі ў сакральных  месцах. Анастасія стварае выявы-сімвалы з дапамогай рознакаляровых атласных стужак.

Падтрымліваюць тэму традыцыі і маляваныя дываны, якія мастачка стварае наўпрост на хустках і даматканых коўдрах.

У перыяд 15.06- 6.08 запрашаем усіх зацікаўленых наведаць выставу па адрасе: г. Барысаў, вул. Чапаева, 3. Мастацкая галерэя “З’ява” Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. І.Х. Каладзеева.