Сельская бібліятэка-клуб №34 в. Мсціж прапануе сваім юным чытачам кнігу Раісы Баравіковай “Прыгоды залатога сабачкі Мупсі”.
Кніга расказвае пра займальныя прыгоды фантастычна-казачнага героя Мупсякарнашжабулвака, які сам сябе называе вельмі коратка - Мупся. Ён - нябачны чалавечаму воку, і яго можна ўявіць кім заўгодна, нават чараўніком, таму што Мупся здатны на неверагодныя ўчынкі. Але галоўнае - Мупся ўмее расказваць казкі, якія ён сам называе казкамі з гербарыя. У іх праз захапляльныя казачныя сюжэты раскрываецца дзівосны свет акаляючага нас асяроддзя, тая раслінная разнастайнасць, што робіць нашу зямлю незвычайна прывабнай і непаўторнай у сваім харастве.
2023-06-06