Супрацоўнікі і аўтары літаратурнага аб’яднання «Натхненне» Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева прынялі ўдзел у Першым літаратурным рэгіён-фэсце «Масты сяброўства», які адбыўся ў Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Разам с бібліятэкарамі падзею ініцыіравалі і арганізавалі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама і рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда». Сабраліся творчыя дэлегацыі Барысаўскага, Бярэзінскага, Крупскага раёнаў Мінскай вобласці, Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Напачатку сустрэчы гаспадары арганізавалі для гасцей экскурсію па сваёй установе культуры: прэзентавалі экспазіцію «8 брэндаў зямлі бярэзінскай», залы і аддзелы бібліятэкі, мастацкія выставы, інфармацыйна-краязнаўчы цэнтр, а таксама кніжную выставу выданняў творчасці рэгіёнаў – удзельнікаў фэсту «Малюем літарамі вобразы жыцця». Урачыста адкрыла І літаратурны рэгіён-фэст «Масты сяброўства» загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» Тамара Круталевіч. Яна выступіла і вядучай мерапрыемства. Свае прыгожыя музычныя нумары прысутным падарыў бярэзінскі аўтар-выканаўца Мікалай Міхайлоўскі. Творчую эстафету прэзентыйных выступленняў удзельнікаў фэсту назвалі «Літаратурная творчасць – імперыя, дзе сонца не заходзіць» (дарэчы, візітныя карткі аўтараў былі падрыхтаваны загадзя). Распачала шэраг выступленняў прадстаўніца Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці – карэспандэнт раённый газеты «Зара над Друццю», майстар кароткіх апавяданняў, замалёвак і вершаў Святлана Магілеўчык. Затым да мікрафона запрасілі барысаўчан. Пра сваю творчую дзейнасць перш-на-перш расказала дырэктар бібліятэкі Каладзеева Алена Капыток. Затым слова ўзялі кіраўнік «Натхнення» Алена Брыцкая, паэты Людміла Валасевіч і Вячаслаў Палубінскі. Расказвалі пра сябе, чыталі вершы на рускай і беларускай мовах. Затым выступілі аўтары Крупскага і Бярэзінскага раёнаў. Цікава было паслухаць іншых, падзяліцца сваім вопытам, пасябраваць і абмяняцца кантактамі.
Аўтарытэтнае меркаванне выказала, а таксама падвяла вынікі рэгіён-фэсту загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Таццяна Лучанок. Яна ўзнагародзіла кожнага ўдзельніка «Мастоў сяброўства». Прыемна адзначыць, что Алена Капыток, Алена Брыцкая, Людміла Валасевіч і Вячаслаў Палубінскі асабіста атрымалі дыпломы творчага ўдзельніка І літаратурнага рэгіён-фэсту-2023 «Масты сяброўства». Яшчэ дыплом творчаму партнёру па рэалізацыі І літаратурнага рэгіён-фэсту-2023 «Масты сяброўства» уручылі арганізацыям, у тым ліку, калектыву ДУК «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева».
Падрахтавала Алена Брыцкая
2023-11-23