22 лістапада ў гарадской бібліятэцы №1 для вучняў 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №23 г.Барысава” адбыўся вечар-партрэт “Паэтычная кветка палескай зямлі”, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.
Бібліятэкар Наталля Шэбека пазнаёміла прысутных з творчым шляхам “палескай летутенніцы” і літаратурнымі даследваннямі яе творчасці. Прагучалі вершы, прысвечаныя роднай краіне, маці, лірычныя творы. У заканчэнні мерапрыемства вучням былі прадстаўлены матэрыялы кніжнай выставы “Я не прыручанай птушкай жыву паміж сполахаў дрэў”.
Падрыхтавала Наталля Шэбэка
2023-11-24